wd wp Пошук:

Шон Сент-Леджэр

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол (англ.: Sean Patrick St Ledger-Hall; нар. 28 снежня 1984, Соліхал каля Бірмінгема, Англія) — ірландскі і англійскі футбаліст, абаронца клуба «Гайзлі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі. Кар’ера Сент-Леджэра пачалася ў горадзе Пітэрбора. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клубе «Мідлсбра» да свайго пераезду ў стан «Лестэр Сіці» ў 2011 годзе.

Кар’ера

«Пітэрбора Юнайтэд»

Кар’ера Сент-Леджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбора Юнайтэд», пасля якога ён патрапіў у яе асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клубе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.

«Прэстан Норт Энд»

У ліпені 2006 года Сент-Леджэр падпісаў кантракт з клубам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар у 225 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

«Мідлсбра»

У верасні 2009 года ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлсбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфернае акно[3], але каманды не здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[4]. Яго дэбют за «Мідлсбра» адбыўся 15 верасня 2009 года ў матчы супраць «Шэфілд Уэнсдэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасня ў гульні супраць «Ковентры Сіці» (2:2).

«Лестэр Сіці»

3 2011 па 2014 год з’яўляўся іграком «Лестэр Сіці». 9 мая 2014 года пакінуў клуб пасля таго як скончыўся тэрмін дзеяння кантракта.

Амерыканскія клубы

27 лістапада 2014 года Сент-Леджэр стаў іграком «Іпсвіч Таўн», падпісаўшы кароткатэрміновы кантракт, але не правёў за клуб ніводнага матча і ўжо ў снежні пакінуў яго.

5 сакавіка 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». Аднак, у жніўні таго ж года кантракт быў разарваны, прычынай стаў пропуск іграком некалькіх дзён трэніровак. Неўзабаве стаў іграком іншага амерыканскага клуба «Каларада Рэпідс». У сезоне 2016 не выступаў, і па яго заканчэнні пакінуў «Каларада Рэпідс».

Вяртанне ў Англію

У кастрычніку 2017 года перайшоў у клуб пятага англійскага дывізіёна «Соліхал Мурс», за які згуляў у адным матчы Кубка Англіі. У студзені 2018 года перабраўся ў «Гайзлі», дзе стаў таксама гуляючым трэнерам.

Міжнародная кар’ера

Не зважаючы на тое, што Сент-Леджэр і нарадзіўся ў Англіі, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і яго дзядуля з горада Карлоў. Яго дэбют за зборную Ірландыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Балгарыі, які скончыўся з лікам 1:1[5].

Зноскі

  1. Sean St. Ledger // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sean St. Ledger // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. St Ledger completes Boro switch. BBC Sport
  4. Strachan reveals St Ledger talks. Skysports
  5. Sean St. Ledger. Футбольная Асацыяцыя Ірландыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Стывенідж
Катэгорыя·Ігракі ФК Каларада Рэпідс
Катэгорыя·Ігракі зборнай Ірландыі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гайзлі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уэст-Мідлендсе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арланда Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Соліхал Мурс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Ірландыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Пітэрбора Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Ірландыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лестэр Сіці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мідлсбра
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілуал
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гайзлі
Катэгорыя·Ігракі ФК Прэстан Норт Энд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Іпсвіч Таўн