wd wp Пошук:

Шон Лестэр

Шон Ле́стэр (англ.: Seán Lester; 28 верасня 1888, Карыкфергус, Антрым, Ірландыя, Вялікабрытанія — 13 чэрвеня 1959, Голуэй, Ірландыя) — ірландскі дыпламат і апошні Генеральны сакратар Лігі Нацый (31 жніўня 1940 — 18 красавіка 1946).

Дыпламатычная кар’ера

У 1929 годзе Міністэрствам замежных спраў Ірландыі Лестэр быў накіраваны ў Жэневу ў якасці пастаяннага прадстаўніка Ірландыі ў Лізе Нацый. Ён часта прэзентаваў Ірландыю на пасяджэннях Савета Лігі Нацый замест міністра замежных спраў. Лестэр прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі. Калі Перу і Калумбія спрачаліся адносна горада ў вярхоўях ракі Амазонкі, Лестэр узначаліў камітэт, які знайшоў справядлівае рашэнне па гэтым пытанні. Ён таксама кіраваў работай гэтага камітэта, калі Балівія і Парагвай пачалі вайну за ўладанне вобласці Гран-Чака.

У 1933 годзе Лестэр быў адпраўлены ў Данцыг у якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый. Вольны горад Данцыг быў арэнай новага міжнароднага крызісу ў адносінах паміж нацысцкай Германіяй і міжнароднай супольнасцю па пытанні польскага калідора і адносінамі Польшчы з Трэцім рэйхам. На працягу гэтага перыяду Лестэр неаднаразова пратэставаў супраць пераследаў і дыскрымінацыі яўрэяў.

Лестэр вярнуўся ў Жэневу ў 1937 і стаў намеснікам Генеральнага сакратара Лігі Нацый. У 1940 годзе яго абіраюць Генеральным сакратаром Лігі. Лестэр заставаўся ў Жэневе на працягу ўсёй вайны. У 1946 годзе ён кіраваў закрыццём Лігі Нацый.

Зноскі

  1. Sean Lester // MAK
  2. Seán Lester // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Ірландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ААН
Катэгорыя·Памерлі ў Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генеральныя сакратары Лігі Нацый