wd wp Пошук:

Шонебергская ратуша

Шонебергская ратуша (ням.: Rathaus Schöneberg) — ратуша ў берлінскай акрузе Тэмпельхоф-Шонеберг. З 1945 па 1993 год тут праходзілі пасяджэнні заканадаўчага органа Заходняга Берліна — Сходы дэпутатаў, з 1949 па 1991 гады ў Шонебергскай ратушы знаходзіўся кабінет кіруючага бургамістра Заходняга Берліна. З моманту ўзвядзення ў 1914 годзе і да адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў Шонебергскай ратушы працавала адміністрацыя раёна Шонеберг.

З Шонебергскай ратушай звязана некалькі гістарычных падзей перыяду халоднай вайны, калі Берлін падзяляла Берлінская сцяна. У 1963 годзе на плошчы перад Шонебергскай ратушай са сваёй знакамітай прамовай «Я — берлінец» выступіў прэзідэнт ЗША Джон Ф. Кенэдзі. У 1967 годзе ў Шонебергскай ратушы пачаліся студэнцкія дэманстрацыі пратэсту супраць візіту ў Берлін шаха Ірана Махамеда Рэзы Пехлеві, якія скончыліся смерцю Бена Онезорга.

Адметнай рысай будынка Шонебергскай ратушы, выкананага з пясчаніку, з’яўляецца вежа вышынёй 70 м, над якой развяваецца сцяг Берліна. Фасад будынка ўпрыгожаны рэльефамі. Інтэр’еры выкананы ў тыповым стылі пачатку XX стагоддзя і не раз выкарыстоўваліся для здымак мастацкіх фільмаў пра гэту эпоху. Падчас Другой сусветнай вайны на будынак звалілася некалькі бомбаў. Аднаўленне вежы і пашкоджаных інтэр’ераў было праведзена ў спрошчаным выглядзе.

Спасылкі

  1. 1 2 Berlin cultural heritage database / пад рэд. Senate Department for Urban Development and the Environment Праверана 28 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Славутасці Берліна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ратушы Германіі
Катэгорыя·1914 год у Германіі
Катэгорыя·Шонеберг