wd wp Пошук:

Шкіпінар

Шкіпіна́р, Тэрпенцінавы алей, Шпігінар[1] — эфірны алей. Уяўляе сабой складаную сумесь вуглевадародаў, пераважна тэрпенаў і тэрпеноідаў.

Празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам хвоі. Здабываецца перагонкай смалы (жывіцы) хвойных дрэў. Не раствараецца ў вадзе. Добра раствараецца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне, непалярных арганічных растваральніках. Добра растварае тлушчы, алеі, смолы.

Выкарыстанне

Шкіпінар выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка лакаў і фарбаў, сыравіны ў вытворчасці камфары, тэрпінеёлу, тэрпінгідрату, інсектыцыдаў, араматычных рэчываў і інш. Ачышчаны жывічны шкіпінар выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе вонкавых лекавых сродкаў (мазі, бальзамы і інш.).

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Растваральнікі
Катэгорыя·Эфірныя алеі
Катэгорыя·Тэрпены і тэрпеноіды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum