wd wp Пошук:

Шведскі Акадэмічны слоўнік

Шведскі Акадэмічны слоўнік (т.20-35)

Шведскі Акадэмічны слоўнік (шведск.: Svenska Akademiens ordbok) — слоўнік, апублікаваны Шведскай акадэміяй. Слоўнік з’яўляецца аналагам Оксфардскага слоўніка англійскай мовы і Нямецкага слоўніка братоў Грым.

Першы том быў выдадзены ў 1898 годзе і з 2021 года праца прасунулася да слоў, якія пачынаюцца з літары «å» (у шведскім алфавіце стаіць пасля «z» і перад «ä» і «ö»), словы ад А да åvägabringa даступныя ў анлайн-версіі слоўніка. Слоўнік налічвае каля 450000 лексічных адзінак.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Шведская акадэмія
Катэгорыя·Слоўнікі шведскай мовы