wd wp Пошук:

Шацкі нацыянальны прыродны парк

Шацкі нацыянальны прыродны парк (укр.: Шацький національний природний парк) — нацыянальны парк у Валынскай вобласці Украіны.

Створаны 28 снежня 1983 года для аховы рэдкіх прыродных комплексаў у раёне Шацкіх азёр.

Агульная плошча парка — 489,77 км², з якіх ва ўласнасці парка знаходзіцца 188,10 км². Занаванне парка: запаведная зона — 51,449 км², зона рэгулюемай рэкрэацыі — 129,711 км², зона стацыянарнай рэкрэацыі — 9,78 км², гаспадарчая зона — 298,83 км².

Агульная колькасць відаў раслін, якія растуць на тэрыторыі парка, — 789, з якіх 32 занесены ў Чырвоную кнігу Украіны. На тэрыторыі парка жывуць 33 віда жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Валынская вобласць