Шахтарскі раён[1] (укр.: Шахта́рський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Шахтарск[1] (укр.: Шахтарськ).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2017 года складае 19115 чалавек, плошча — 1100 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 13 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 12 пасёлкаў і 42 сяла.