wd wp Пошук:

Шахры-Сухтэ

Шахры-Сухтэ (перс.: شهو صوذته літаральна — «спалены горад»)— археалагічны помнік, які з’яўляецца астаткамі гарадскога паселішча бронзавага века, што належыць да гільмендскай культуры. Выяўлены ў астане Сістан і Балучыстан на беразе ракі Гільменд у дарогі ЗахеданЗаболь. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКАShahr-i Sokhta (Islamic Republic of Iran)(англ.) ..

Раскопкі

Займаючы плошчу ў 151 гектар, Шахры-Сухтэ адносіўся да буйнейшых гарадоў існаваўшых на заранку чалавечай цывілізацыі. Горад узнік каля 3200 г. да н. э., прайшоў у сваім развіцці чатыры стадыі і быў спалены тры разы да таго, як быў канчаткова пакінуты ў 2100 г да н. э. Астаткі горада былі знойдзены ў 1967 г. З 1970 г. Тут пастаянна праводзяць раскопкі каманды іранскіх і італьянскіх археолагаў, перядычна публікуюццца паведамленні аб усё новых адкрыццях[1].

Знаходкі

Кубак з «анімаванымі» выявамі

Роля жанчын

Шэраг палеаантраполаагаў лічаць, што жанчыны-маці ігралі важную сацыяльную і фінансавую ролю ў Шахры-Сухтэ. У пахаваннях шэрага жанчын, датуемых каля 5000 гадоў, знойдзены разныя ўпрыгожванні, зробленыя з рачной галькі, якія, як лічцца, належалі толькі паважаным грамадзянам горада. Магчыма, жанчыны выкарыстоўвалі гэтыя ўпрыгожванні для прыкладання пячатак на важныя дакументы, альбо проста дэманстравалі выявы, для падкрэслівання свайго высокага статуса ў грамадстве.

Зубы як прылада працы

Палеаантрапалагічныя даследаванні 40 зубоў, знойдзеных падчас раскопак некропаля Шахры-Сухтэ, паказваюць, што жыхары горада выкарыстоўвалі іх як прыладу працы пры лозапляценні (для выраба карзінаў, дываноў, плецянага абутку і іншых падобных рэчаў). Сляды падобнага зносу зубоў адзначаны як для мужчынскіх, так і для жаночых астанкаў. Магчыма, лозапляценне было адным з важнейшых рамёстваў горада.

Культурныя асаблівасці

Прычыны ўзвышэння і заняпаду Шахры-Сухтэ пакуль застаюцца нявызначанымі. Асабліва вартым увагі з’яўляецца культурная неадпаведнасць узроўня развіцця горада ўзроўням суседніх цывілізацый, што ўскладняе рашэнне пытання аб яе папярэдніках. У любым выпадку, гэта сведчыць аб незалежнасці развіцця дадзенай цывілізацыі ад тых, што існавалі ў Месапатаміі.

Жыхары Шахры-Сухтэ валодалі навыкамі як земляробства так і рамёстваў на дастаткова высокім узроўні. Пры гэтым да гэтага часа пры раскопках не знойдзена ніякай зброі, што сведчыць аб мірным характары дадзенай цывілізацыі.

Зноскі

  1. 1 2 CHN | News
  2. 5,000-Year-Old- Artificial Eye Found on Iran-Afgan Border
  3. First animation of the /world Found In Burnt City. Iran(недаступная спасылка), Lersian Journal, 2004

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Іране
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Колішнія гарады Азіі
Катэгорыя·Азія бронзавага веку
Катэгорыя·Сістан і Белуджыстан
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Іране
Катэгорыя·Археалогія ў Іране