wd wp Пошук:

Шахдагскі нацыянальны парк

Шахдагскі нацыянальны парк (азерб.: Şahdağ Milli Parkı) — адзін з нацыянальных паркаў Азербайджана. Заснаваны ў 2006 г. Размешчаны на поўначы краіны, на паўднёвым схіле Вялікага Каўказскага хрыбта, на мяжы з Грузіяй і Расіяй. Агульная плошча парку 130 508,1 гектара (1305,081 км²). Гора Базардюзю — найвышэйшая кропка Азербайджана (і самая паўднёвая кропка Расіі) знаходзіцца ў Шахдагскім нацыянальным парку.

Указ аб стварэнні парка падпісаны прэзідэнтам Азербайджана 8 снежня 2006 г. Парк быў створаны ў 2008 г. на тэрыторыі Ісмаілінскага і Піргулінскага запаведнікаў. Мяркуецца, што яго тэрыторыя будзе ў далейшым істотна пашырана, так што ён стане самым вялікім нацыянальным паркам краіны і будзе знаходзіцца на тэрыторыі шасці раёнаў Азербайджана: Ісмаілінскага, Губінскага, Кусарскага, Габалінскага, Агузскага і Шамахінскага.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Азербайджана