wd wp Пошук:

Шастовіцкая зона падняццяў

Шастовіцкая зона падняццяў, Петрыкаўскі выступ, Петрыкаўска-Шастовіцкі вал — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, у прыўзнятай частцы Шастовіцкай тэктанічнай ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзелена па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах.

Даўжыня 80—90 км, шырыня 3—7 км, распасціранне субшыротнае. Паверхня фундамента ў межах зоны залягае на абсалютных адзнаках ад -2500 да -4000 м, паніжаецца на поўдзень. Па гэтай паверхні і па падсалявых адкладах выдзяляецца некалькі блокавых структур. У больш вывучанай усходняй частцы зоны па міжсалявых адкладах выяўлены Скрыгалаўская і Прудоцкая антыкліналі, у заходняй частцы вылучаецца Найдоўскае падняцце. Дыслакаванасць паверхні верхнесаляносных адкладаў ва ўсходняй частцы значна больш, чым у заходняй. У межах зоны выяўлена Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай солей.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Прыпяцкі прагін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Геалогія Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Мазырскага раёна