Шаргарад[2][3] — горад ва Украіне, цэнтр Шаргарадскага раёна Вінніцкай вобласці. Размешчаны ва Усходнім Падоллі над рэкамі Мурашка і Каўбасна. 6800 жыхароў (2015). У 1588 годзе Шаргарад атрымаў магдэбургскае права. Захавалася гарадзішча часоў Кіеўскай Русі. Сярод архітэктурных помнікаў: рэшткі замка 16 ст., сінагога (1589), касцёл Фларыяна (1595), комплекс збудаванняў Свята-Мікалаеўскага манастыра (17-18 стст.), жылыя дамы 18-19 стагоддзяў.