Шара Мкртычэвіч Тальян (28 ліпеня 1893 — 7 лістапада 1965) — армянскі спявак (тэнар, затым барытон) і музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст Армянскай ССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946).
Ш. М. Тальян нарадзіўся ў Тбілісі, Грузія ў сям’і ашуга Джамалі. Спеву навучаўся ў Г. М. Сюні і С. А. Мелікяна ў духоўнай семінарыі Нерсесян (Тбілісі), а таксама ў Петраградскай кансерваторыі (1916—1918) у С. І. Габелян. Адзін з арганізатараў (1933) і салістаў (да 1954 года) АрмАТОБ імя А. А. Спендыярава. Выканаўца народных, гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (сумесна з М. Агаянам) зборнікаў песень Саят-Новы (1946, 1963) і Джывані (1955). Дэпутат ВС Армянскай ССР 1-2 скліканняў.
Ш. М. Тальян памёр 7 лістапад 1965 у Ерэване.