wd wp Пошук:

Шапур II

Шапур II (дата нараджэння невядомая, пам. 379) — цар Персіі з 309 года. За сваё 70-гадовае кіраванне вёў неаднаразовыя войны з Рымскай імперыяй, якія завяршыліся далучэннем да дзяржавы Сасанідаў шырокіх тэрыторый, уключаючы Паўночную Месапатамію. Акрамя таго, у час кіравання Шапура II Персія актыўна ваявала на ўсходзе і ў яе склад увайшлі некаторыя вобласці Сярэдняй Азіі. Быў вядомы заступнікам зараастрызму і арганізатарам кананізацыі Авесты, здзейсненнай пад кіраўніцтвам мабедан мабеда Адурбада Махраспанда. Пры Шапуры II пачаліся ганенні на хрысціян з-за таго, што хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй у Рымскай імперыі (з яго ганеннямі звязана з’яўленне двух персідскіх святых — свяшчэннамучаніка Іосіфа і мучаніка Іосіфа). Апроч гэтага, Шапур заснаваў некалькі гарадоў.

Гл. таксама

Імя Шапур

Крыніцы і літаратура

Зноскі

  1. King of Iran Shāpūr II // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shapur // opac.vatlib.it

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Шахіншахі персідскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 309 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 379 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў астане Фарс
Катэгорыя·Памерлі ў астане Фарс
Катэгорыя·Сасаніды
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі IV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Сасанідаў