wd wp Пошук:

Шанхайская вежа

Шанхайская вежа — звышвысокі будынак ​​у раёне Пудун горада Шанхай (Кітай). Вышыня будынка складае 632 метра, агульная плошча — 380 тыс. м². Побач з хмарачосам стаяць вежа Цзінь Маа і Шанхайскі сусветны фінансавы цэнтр.

3 жніўня 2013 года будынак Шанхайскай вежы быў дабудаваны да ўзроўню даху. У жніўні 2014 года былі скончаны знешнія работы і пачалося ўнутранае аздабленне.

Па завяршэнні будаўніцтва ў 2015 годзе стаў найвышэйшым будынкам у Шанхаі, першым па вышыні ў Кітаі і трэцім збудаваннем, пасля вежы Tokyo Sky Tree (634 м) і Бурдж-Халіфа (828 м) у Дубаі, што стаяць свабодна.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.emporis.com/buildings/323473/shanghai-tower-shanghai-china
  2. 1 2 3 http://skyscrapercenter.com/building/shanghai-tower/56
  3. http://www.skyscrapercenter.com/building/wd/56
  4. 1 2 http://www.thorntontomasetti.com/projects/shanghai_tower
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Славутасці Кітая
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Шанхай
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат