wd wp Пошук:

Tokyo Sky Tree

Tokyo Sky Tree (яп.: 東京スカイツリー) — вяшчальная і назіральная вежа ў раёне Суміда горада Токіа, Японія, якая ўключае ў сябе рэстаранны комплекс. Яна стала самым высокім збудаваннем Японіі яшчэ ў 2010 годзе і дасягнула вышыні 634 метра ў сакавіку 2011, стаўшы самай высокай вежай у свеце (перасягнуўшы высату тэлевежы Гуанчжоу) і другім па вышыні будынкам у свеце пасля Бурдж-Халіфы (829,8 метраў).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Назіральныя вежы Японіі
Катэгорыя·Тэлевежы Японіі
Катэгорыя·Раён Суміда, Токіа
Катэгорыя·Небаскробы Токіа