wd wp Пошук:

Шамплейн

Шамплейн (Champlain) — возера на мяжы ЗША і Канады, на большай частцы сваёй 172-кіламятровай даўжыні ўяўляе сабой мяжу паміж штатамі Вермонт і Нью-Ёрк. Шырыня — каля 20 км, плошча — 1130 км², глыбіня да 122 м. Сцякае ў раку Святога Лаўрэнція. На возеры стаіць горад Бёрлінгтан.

Названа ў гонар Самюэля дэ Шамплена, які наведаў яго ў 1609 годзе. У 1755 годзе французы пабудавалі на беразе возера форт Тыкандэрога. 11 кастрычніка 1776 года на возеры адбылося першае сутыкненне амерыканскага і брытанскага флатоў. У 1823 г. адкрыты канал Шамплейн, які злучыў возера з Гудзонам.

На астравах і невялікім паўвостраве размешчана цэлая акруга Вермонта — Гранд-Айл.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры ЗША
Катэгорыя·Азёры Квебека