wd wp Пошук:

Шальмоўскі тэатр ДыГрыза

Акрабатычнае сярэдневечнае шоу, Мінск, Музей народнай архітэктуры «Строчыцы»

Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — беларуская тэатральная трупа з цэнтральнай пляцоўкай ў Мінску.

Займалася рэканструкцыяй сярэдневечнае карнавальнае культуры Беларусі (вандроўны тэатар-цырк дашэкспіраўскай эпохі) і прамоцыяй Беларускай архаічнай культуры ў Еўропе. Актыўная гастрольная дзейнасць рэгіструецца ў 2005—2016 гадах. Галоўны Рэжысёр Аляксей «Бекар» Бурносенка (Мінск). Акрамя шоу-бізнэса, арганізацыя існавала таксама ў якасці адукацыйнай НДА (Не-Дзяржаўнае Арганізацыі, альбо NGO). У гэтым кшталце займалася культурніцкай і артыстычнай адукацыяй моладзі і дарослых, міжнароднымі культурніцкімі абменамі. Трупа была заснавальнікам руху сярэдневечных вулічных тэатраў Беларусі, адкрывала першы «Мінскі форум вулічных тэатраў», сябры групы кансультавалі музычны гурт «Стары Ольса» ў галіне старажытных і фальклорных танцаў і былі заснавальнікамі вандроўнага тэатрыка «Яварына». Гастрольная геаграфія цягнецца ад поўначы Нарвегіі да поўначы Італіі, і ад Дубліна (Ірландыя) да Яраслаўля (Расія).

Рэпэртуар

Вагневы тэатр і шоу-балет — Драматычныя сцэнічныя перфомансы, галоўнае часткай дэкарацый ў якіх выступае жывы вагонь. Глядзі ніжэй «Найбуйнейшыя Праекты». Таксама «шоу-балет» — харэаграфічныя перфомансы з вагнем, упрыгожаныя акрабатыкай і пантамімай. Прызначаныя для аздабленьня сьвятаў, вясельляў ды фестываляў. Былі зробленыя ў трох асноўных жанрах — «Драйв» (прэзэнтаваўся на байк-фэстах, звычайных Святах Горада ці фестывалях без жанравае спецыфікі), «Фолк» (прэзентаваўся на імпрэзах, прысьвечаных фальклору ці вікінгаўскае тэматыцы) і «Медываль» (прэзентаваўся на шматлікіх сярэдневечных і рыцарскіх фестывалях вакол Эўропы, ў тым ліку ў Беларусі)

Сярэдневечны балаган — Рэканструкцыя і стылізацыя вулічнага тэатру эпохі перад Шэкспірам. Была зьмяшаная з цыркавым жанрам. Прэзентаваліся фарсы (кароткія камедыйныя спектаклі з маралізатарскае думкай), экзампла, інтэрактыўныя забаўляльныя імправізацыі з аудыторыей, а таксама цыркавыя жанры «балагану» — акрабатыка, музыка (валынка ў выкананьні Аляксея Бурнасенка), жангляваньне, маніпуляваньне інструментамі, танцы сцэнічныя і навучаньне танцам аудыторыі, шчудла, маніпуляваньне хлыстом (бічом), факірскае майстэрства.

Архаічны фальклор — Рэканструкцыя архаічнае забаўляльнае культуры — ў большасьці аутэнтычныя народныя танцы і гульні розных рэгіенаў, у асноўным Беларусі і Скандынавіі. Аздабляліся жывой музыкай ў выкананьні валынкі і барабанаў. Для папаўненьня рэпертуару беларускіх танцаў асноўны склад трупы рабіў этнаграфічныя экспедыцыі, напр. ў Расонскі раен ў 2012 г.

Фентэзі-фолк — Тэматычныя праграмы, дэманструючыя сюжэты з сучаснага фентезі: магічныя ўзаемадзеяньні, гераічныя бойкі, сцэнічная візуальная магія і г.д. Адзін з артыстаў тэатру заснаваў пазьней музычную фолк-фэнтэзі групу «Irdorath»

Рэтра-танцы — сцэнічныя перфомансы, рэканстріруючыя танцавальную культуру 1920—1940 г.: ліндзі-хоп, рок-н-ролл, чарльстан. Рабіліся майстар-клясы, флэшмобы і публічныя выступы.

"Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза" на Бойке Нацый, г. Эгг-морт, Францыя. «DiGrease’s Buffoon Theatre»
«Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» на Бойке Нацый, г. Эгг-морт, Францыя. «DiGrease’s Buffoon Theatre»

Асноўны склад трупы

Вагневы плэнер сярэдневечнага тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» ў Мінску, Беларусь

Найбуйнейшыя праекты

DiGrease’s Buffoon Theatre — Archaic Folk Show — «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — Архаічны Фальклор. Тэматычны пікнік-фотасэт, арганізаваны «Шальмоўскім Тэатрам ДыГрыза» і музыкай Алесем Чумаковым (Беларусь). Прысутнічаў таксама Яўген Барышнікаў (Беларусь).
DiGrease’s Buffoon Theatre — Archaic Folk Show — «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — Архаічны Фальклор.

Дзейнасьць у якасьці НДА

Дзейнасць сябраў трупы ў якасьці актывістаў НДА пачынаецца ў 2001 годзе з першага міжнароднага абмена ў Швецыі, ў якім брало ўдзел кіраўніцтва трупы. З 2003 года пачынаецца супрацоўніцтва арганізацыі з НДА «Новыя Твары» (Мінск). Ў 2008 Аляксей Бурнасенка як прадстаўнік «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» удзельнічае ў прафесыйным абмене Community Connections 2008 — «Preservation Culture» у Чыкага, Ілінойс, ЗША.

Паміж 2010 і 2020 кіраўніцтва арганізацыі праводзіць некалькі дзясяткаў міжнародных трэнінг-курсаў, прафесыйных абменаў, семінараў у розных краінах Эўропы і свету.

Чарговы праект — 2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю «Chance to update» — практычныя звесткі пра адукацыную дзейнасць, лідарства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны менеджмент.

Апошнi праект — кастрычнiк 2021 года — арганiзацыя трэнінг-курса «Treasure Hunting Games and Creative Communication», Рэспублiка Кiпр, дзе працаваў трэнерам дырэктар «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» Аляксей Бурнасенка.

Спіс гастроляў трупы

2005

2006

Medieval theatre «DiGrease’s Buffoon Theatre» — Renaissance Dance Performance in Parnu, Estonia. Staged by A. Burnosenka and A. Nestserava-Burnosenka
Medieval theatre «DiGrease’s Buffoon Theatre» — Renaissance Dance Performance in Parnu, Estonia. Staged by A. Burnosenka and A. Nestserava-Burnosenka

2007

Вагнева-Акрабатычны Перфоманс «Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза» ў г. Холбаэк, Данія, 2013 год
Вагнева-Акрабатычны Перфоманс «Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза» ў г. Холбаэк, Данія, 2013 год

2008

Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» ў Эггенбурге, Аўстрыя.

2009

Сярэдневечны танцавальны перфоманс — Танцы Эпохі Рэнесансу — ў выкананьні Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія, 2013
Сярэдневечны танцавальны перфоманс — Танцы Эпохі Рэнесансу — ў выкананьні Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія, 2013

2010

Вагневы перфоманс Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатар ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія. Рэжысор — Аляксей «Бекар» БУрнасенка.
Вагневы перфоманс Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатар ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія. Рэжысор — Аляксей «Бекар» БУрнасенка.

2011

2012

2013

2014

2015

2019

2020

Зноскі

  1. Прыклад адукацыйнага відэа па архаічных танцах Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ
  2. Артыкул на партале «Тут.бай»: https://news.tut.by/culture/270646.html Архівавана 15 чэрвеня 2020. - кіраўніком праекта «Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі» была Ганна Бурнасенка, артыст і харэограф ШТДГ

Спасылкі

Відэа:

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэатры Мінска
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі