wd wp Пошук:

Шабазіт

Шабазітмінерал групы цэалітаў; хімічны склад (Ca,Na2,K2,Mg)Al2Si4O12·6H2O. Прымешкі Ba, Sr.

Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы ромбаэдрычныя крышталі памерам да некалькіх сантыметраў. Сустракаецца таксама ў выглядзе агрэгатаў крышталёў, шчыльных схаванакрышталічных скарынак. Колер белы, бураваты. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале Моаса 4—5; шчыльнасць 2080—2160 кг/м³.

Шабазіт утвараецца ў порах і міндалінах эфузіўных парод, замяшчае вулканічныя туфы пры дзеянні на іх раствораў рознага паходжання. Сустракаецца таксама ў гідратэрмальных жылах, адкладах гарачых крыніц і інш.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Цэаліты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0