wd wp Пошук:

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе ці літаральна Чэшская вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Празе (чэшск.: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў горадзе Прага, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імператарам Іосіфам I; найстарэйшы тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ свету. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэшскай рэспублікі — па стане на 13 лютага 2008 года ў яго сценах навучалася 22.934 студэнты, выкладанне вядзецца на чэшскай і англійскай мовах.

Імя ўніверсітэта цесна звязана з вядомымі навукоўцамі Еўропы, сярод якіх Крысціян Доплер, Уладзімір Прэлогі і іншыя.

Асноўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Празе, раёне Дэйвіцы. У верасні 2009 года на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб’яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканні абсталяваны камп’ютарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.

Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1707 год у Еўропе
Катэгорыя·Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Празе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1707 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта