Чэшская крона (чэш.: koruna česká, код ISO 4217 - CZK) – афіцыйная валюта Чэхіі з 8 лютага 1993 года, калі была ўведзена для замены Чэхаславацкай кроны.
Акрамя афіцыйнай назвы «koruna česká» існуе яшчэ адна форма назвы валюты – «korun českých» які ўжываецца на банкнотах. Акрамя скарачэння згодна сістэмы ISO, ужываюць, таксама, скарачэнне «Kč». Крона дзеліцца на 100 гелераў (скарачэнне «h»).
Планавалася, што да 2012 года Чэхія ўвойдзе ў зону «еўра», але пасля Еўрапейскага даўгавога крызісу планы былі адменены.