wd wp Пошук:

Чэсменскі палац

Чэсменскі палац — імператарскі палац, размешчаны ў Санкт-Пецярбургу. Пабудаваны ў 1774—1777 гадах па праекце архітэктара Ю. М. Фельтэна па замове імператрыцы Кацярыны Другой у стылі псеўдаготыкі. Помнік архітэктуры. Разам з Чэсменскай царквой складаў некалі ўнікальны ансамбль, звернуты да былога Царскасельскага тракта.

Названы ў гонар перамогі Расіі ў Чэсменскай бітве. Помнік архітэктуры размешчаны ў межах горада Санкт-Пецярбурга паблізу Маскоўскага праспекта па адрасе: вуліца Гастэлы, 15 (скрыжаванне з вул. Ленсавета).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Збудаванні ў неагатычным стылі
Катэгорыя·Палацы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі