wd wp Пошук:

Чэсменская царква

Царква Нараджэння святога Іаана Прадцечы (Чэсменская) — дзеючы праваслаўны храм у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца на вуліцы Ленсавета, помнік архітэктуры ў стылі псеўдаготыкі. Будынак царквы быў пабудаваны ў гонар перамогі рускага флота над турэцкім у Чэсменскай бухце Эгейскага мора ў 1770 годзе. Разам з Чэсменскім палацам складаў некалі своеасаблівы ансамбль, звернуты да былога Царскасельскага тракта. З’яўлялася капітульным храмам ордэна Святога Георгія.

У цяперашні час царква з’яўляецца помнікам архітэктуры федэральнага значэння. Паблізу царквы размешчаны Чэсменскія воінскія могілкі.

Храм адносіцца да Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, з’яўляецца цэнтрам Маскоўскай благачыннай акругі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Санкт-Пецярбургскай епархіі
Катэгорыя·Храмы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Збудаванні ў неагатычным стылі