wd wp Пошук:

Чэска-Ліпа

Чэска-Ліпа (чэшск.: Česká Lípa, ням.: Böhmisch Leipa) — горад у Чэхіі, у раёне Чэска-Ліпа Ліберэцкага края. У склад горада ўваходзяць 14 мікрараёнаў з насельніцтвам 38181 чалавек.

Першая пісьмовая згадка паселішча адносіцца да 1263 года.

Гісторыя горада цесна звязана з вядомым чэшскім дваранскім родам Ронавічаў, прадстаўнікі якога (у прыватнасці Індржых з Ліпы) пабудавалі тут замак Ліпа, які стаў умацаваным пунктам на гандлёвых шляхах Паўночнай Багеміі. Яго будаўніцтва вялося паблізу ад старой славянскай вёскі з аднайменнай назвай, якая пазней была перайменавана ў Старую Ліпу, а яшчэ пазней увайшла ў склад горада. У 1319 годзе Індржых з Ліпы пакідае паселішча і з’яжджае ў Маравію, прадаўшы яго свайму сваяку — Гінку Бернэ з Дубы (паплечнік пражскага бургграфа). Замак застаўся ў руках дваран з Дубы на многія гады. Са знамянальных падзей можна адзначыць выданне найстарэйшай гарадской граматы, датаванай 23 сакавіка 1381 года, якая змяшчае ў сабе ўказ аб выдзяленні дадатковых паўнамоцтваў пасяленню вакол замка, наданню яму статусу горада і далейшага яго добраўпарадкавання.

У першай палове XIV стагоддзя былі пабудаваны ахоўныя валы і першы касцёл (знішчаны пры пажары 1341 года). Развіццё горада, як і ўсёй Багеміі, прыпыніла эпідэмія чумы 1380 года.

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
  3. Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky - 2017Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
  4. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Ліберацкага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных