Чэрнігіўскі раён[1] (укр.: Чернігівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чэрнігіўка[1] (укр.: Чернігівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 17437 чалавек, плошча — 1200 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 36 сёлаў.