wd wp Пошук:

Чэрвеньскі сельсавет

Чэ́рвеньскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Чэрвень (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вайнілаўскі сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вайнілава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грабянецкага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Арэхаўка, Ачыжа, Грабянец, Дзерць, Дуброва, Забод, Лучное, Майзарова, Нівішча, Новасяленне, Пальчык, Скрабінкі, Усохі і Чорны Брод), таксама ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены пасёлак Індом, цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чэрвень, сельсавет перайменаваны ў Чэрвеньскі[1]. 28 мая 2013 года ў склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зайцы, Кукалеўка, Лежні і Рудня Астравітая)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2107 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Чэрвеньскі сельсавет