wd wp Пошук:

Кліноцкі сельсавет

Кліно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Клінок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Смілавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лісіцы і Смоленка), наўзамен са Смілавіцкага сельсавета ў склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (аграгарадок Турэц, вёскі Гарадзішча, Крыніца і Чаславое)[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Чэрвеньскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зайцы, Кукалеўка, Лежні і Рудня Астравітая)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1167 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кліноцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе