wd wp Пошук:

Чыставусавыя

Чыставусавыя, асмундавыя (Osmundaceae) — адно са старажытнейшых сямействаў цяпер жывучых папарацей.

Апісанне

Віды асмундавых — шматгадовыя расліны з масіўнымі і, звычайна, кароткімі прамастаячымі сцябламі з каронамі буйных лістоў. Сцёблы асмунды кароткія і звычайна прамастаячыя, але ў некаторых відаў на сухіх глебах — узыходзячыя.

Расліны гэтай сям’і характарызуюцца прысутнасцю пераходных форм ад дрэвападобных да тыповых травяністых раслін.

Віды

Рэшткі раслін, з большай ці меншай упэўненасцю аднесеных да асмундавых, сустракаюцца ў адкладаннях позняга карбону. У пермскім перыядзе знойдзены дакладныя рэшткі асмундавых, якія характарызаваліся прымітыўнай арганізацыяй, мелі пратастэлічную будову сцябла. Часам іх росквіту была мезазойская эра, але, пачынаючы ўжо з позняга дэвону, яны выконваюць усё меншую ролю ў раслінным покрыве Зямлі і сустракаюцца ўсё радзей. У цяперашні час гэта сямейства налічвае 4-5 родаў, у т. л.: асмунда (Osmunda), тадэя (Todea) і лептаптэрыс (Leptopteris). Відаў налічваецца, верагодна, не больш 20, хоць іншы раз указваюць да 30. У флоры Рэспублікі Беларусь асмундавыя прадстаўлены адным відам — чыставустам каралеўскім (Osmunda regalis).

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Чыставуставыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды