wd wp Пошук:

Чырвонаслабодскае вадасховішча

Чырвонаслабо́дскае[2] — вадасховішча ў Мінскай вобласці Беларусі, у Клецкім, Капыльскім раёнах і на мяжы з Салігорскім раёнам.

Створана ў 1973 годзе на рацэ Морач (за 50 км ад яе вусця) у мэтах рэгулявання сцёку і воднага рэжыму прылеглых зямель, забеспячэння дзейнасці рыбакамбіната[2]. Плошча паверхні вадасховішча 23,6 км². Даўжыня 6,8 км, найбольшая шырыня 5,8 км, даўжыня берагавой лініі 22,6 км. Глыбіні да 5,5 м. Аб’ём вады — 69,5[3] млн м³. Катлавіна вадасховішча — затопленая частка поймы ракі Морач. Зарастае слаба.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 31, 46. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. 1 2 Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 761. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  3. Водохранилища Беларуси // Государственное учреждение «Республиканский центр по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды» Минприроды Республики Беларусь (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Случы (прыток Прыпяці)
Катэгорыя·Вадасховішчы Клецкага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Капыльскага раёна