wd wp Пошук:

Чырвонаармейскі мост

Чырвонаармейскі мост — пешаходны мост-цеплаправод цераз Фантанку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны востраў. Размешчаны ля вытока Крукава канала, злучаючы ўсходнюю (цотную) набярэжную Крукава канала і набярэжную Фантанкі. Вышэй па цячэнні ракі знаходзіцца Ізмайлаўскі мост, ніжэй — Егіпецкі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Тэхналагічны інстытут» (960 м). Сваё найменне мост атрымаў па змешчаным побач Чырвонаармейскіх вуліцах (1-я, 2-я, і г. д. пад нумарамі). Мост быў пабудаваны ў 1956 годзе ў сувязі з неабходнасцю пракладкі тут цеплафікацыйных труб. Праект складзены ў інстытуце «Ленгіпраінжпраект».

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Стальныя масты
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты цераз Фантанку
Катэгорыя·Пешаходныя масты Санкт-Пецярбурга