wd wp Пошук:

Егіпецкі мост

Егіпецкі мост (руск.: Еги́петский мост) — аўтадарожны рамны мост цераз Фантанку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае паміж сабой Пакроўскі і Безыменны астравы. Мост з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры федэральнага значэння. Перасякае Фантанку па восі Лермантаўска праспекта. Вышэй па цячэнні ракі знаходзіцца Чырвонаармейскі мост, ніжэй — Англійскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (1,1 км) — «Балтыйская».

Мост атрымаў сваю назву з-за своеасаблівага афармлення: у архітэктуры ланцужнога моста адлюставалася ўласцівая для пачатку XIX стагоддзя павышаная цікавасць да мастацтва Старажытнага Егіпта. У перыяд праектавання і будаўніцтва ў афіцыйных дакументах мост называўся Вялікі ланцуговы мост або Праезджы ланцуговы мост паміж Ізмайлаўскім і Калінкінскім мастамі. З 1828 да 1836 года — Новы ланцуговы мост, з 1836 да 1867 — Егіпецкі ланцуговы мост, з 1867 года — Егіпецкі мост.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты цераз Фантанку
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стальныя масты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі