Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага»[1].
Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.
У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.
У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавы[2].
У 1924 годзе ў РСЧА была ўведзена форма адзення новага ўзору. Адмяняліся нагрудныя клапаны і нарукаўныя знакі адрознення, на шынелі і гімнасцёрцы нашываліся пятліцы[3]:
У чырвонаармейцаў на пятліцах пазначаўся нумар палка.