wd wp Пошук:

Чына льналістая

Чына льналістая, чына горная[3] (Lathyrus linifolius ці Lathyrus montanus) — від раслін сямейства бабовыя (Fabaceae).

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая зялёная травяністая расліна з доўгім патоўшчаным у вузлах карэнішчам і прамым вузкакрылатым сцяблом вышынёй 15-85 см. Лісце парна-перыстаскладанае з паўстрэлападобнымі прыліснікамі і 2-4 парамі прадаўгавата-эліпсападобных лісточкаў. Кветкі ружова-лілова-чырвоныя ў кароткіх верхавінкавых гронках. Чашачка званочкападобная з няроўнымі зубцамі. Флаг венчыка з сеткай цёмных жылак, падоўжна-авальны, адгіб яго з выемкай на верхавінцы. Плод — падоўжна-лінейны завостраны на канцы (спелы — чорны) струк. Насенне шарападобнае, гладкае, чырванавата-бурае.

Пашырэнне

Атлантычна-еўрапейскі лясны рэліктавы від, знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах і астраўных месцах росту за ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: хваёвыя (пераважна сасновыя) лясы, хмызнякі, лясныя паляны і ўзлескі. Расце невялікімі групамі і адзіночнымі экземплярамі.

Біялогія і экалогія

Расліна геафіт. Цвіце ў чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне

Каштоўная кармавая і дэкаратыўная расліна.

Ахова

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Абараняецца таксама ў Латвіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lathyrus montanus Bernh.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чына
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны