wd wp Пошук:

Чынандэга

Чынандэга (ісп.: Chinandega) — горад у Нікарагуа.

Геаграфія

Горад Чынандэга размешчаны на крайнім паўночным захадзе Нікарагуа, у 20 кіламетрах ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа гэтай краіны, і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Чынандэга. Гэты горад таксама ляжыць у 134 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Нікарагуа — Манагуа. Колькасць насельніцтва — 133 700 чалавек (на 2004 год).

Клімат трапічны, вільготны. Глеба тут урадлівая, што дапамагае збіраць добрыя ўраджаі апельсінаў, цукровага трыснягу, бавоўны і бананаў. Сярэднегадавая тэмпература +28 °С. Перыяд дажджоў — з мая па кастрычнік, затым наступае засушлівы перыяд.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Нікарагуа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта