wd wp Пошук:

Чыгунка Славацкай Рэспублікі

Лагатып ŽSR

Чыгунка Славацкай Рэспублікі (славацк.: Železnice Slovenskej republiky (ŽSR)) — установа, адказная за кіраванне дзяржаўнай чыгуначнай сеткай у Славакіі, да 2001 таксама чыгуначны перавозчык.

Прадпрыемства было пераемнікам Чэхаславацкіх чыгунак (ČSD) на тэрыторыі Славакіі, пасля падзелу краіны ў 1993 годзе. Да 1996 мала афіцыйную манаполію на чыгуначныя перавозкі, пасля таго было фактычным манапольным перавозчыкам. 1 студзеня 2002 прадпрыемства было падзелена, за ŽSR засталося толькі кіраванне інфраструктурай. Затое чыгуначнымі перавозкамі стала займацца кампанія Železničná spoločnosť, падзеленая таксама 1 студзеня 2005 года на Železničná spoločnosť Slovensko (ŽSSK), якая займаецца пасажырскімі перавозкамі[1] i Železničná spoločnosť Cargo Slovakia, якая займаецца таварным перавозкамі[2].

Зноскі

  1. SK ZSSK Slovakrai
  2. Homepage — ZSSK CARGO Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Транспартныя сродкі
Катэгорыя·Чыгуначныя кампаніі Славакіі