wd wp Пошук:

Чхонджы

Чхонджы або Цяньчы (кар. 천지, кіт. 天池, вядома таксама як Нябеснае возера) — кратарнае возера, размешчанае на мяжы КНДР і Кітая. Знаходзіцца ў кальдэры вулканічнай гары Пэктусан, якая з’яўляецца часткай хрыбта Чанбайшань.

З 1979 возера ўваходзіць у склад міжнароднага біясфернага запаведніка.

Апісанне

Нябеснае возера занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самае высокае кратарнае возера ў свеце — вышыня паверхні вады складае 2189 м. Возера мае плошчу 9,82 км², з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну чэрвеня водная паверхня пакрыта лёдам. Вада вельмі празрыстая. У возеры водзіцца некалькі відаў рыб.

Кратар утварыўся ў выніку моцнага вывяржэння ў 969 годзе (± 20 гадоў). Берагі возера вельмі стромкія. Сілкаванне дажджавое, сцёк вады адбываецца праз раку Эрдаабайхэ, якая з’яўляецца адным з прытокаў Сунгары.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры Кітая
Катэгорыя·Кратарныя азёры
Катэгорыя·Геаграфія Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта