Чу́чавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Чучавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лугскага сельсавета[1]. У 1976 годзе скасаваны хутар Бор[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2989 чалавек[3], 98,4 % — беларусы[4].