wd wp Пошук:

Чурылавіцкае

Чуры́лавіцкае — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці на пойме ракі Пціч, за 20 км у напрамку на поўдзень ад Мінска, за 1 км на поўдзень ад аграгарадка Чурылавічы, за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Калініна. Створана ў 1982 годзе.

Плошча паверхні вадасховішча 0,34 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,58 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,8 м. Аб’ём вады 1,3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Плошча вадазбору 240 км². Сярэдні шматгадовы сцёк 44,8 млн м³. Чаша вадасховішча з’яўляецца часткай поймы ракі Пціч, агароджаная з двух бакоў дамбамі даўжынёй 0,73 і 1,37 км і мае амаль прамавугольную форму. Каналамі злучаецца з ракой Пціч.

Каля заходняга берага вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Н9060.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96