wd wp Пошук:

Чудзінскі бой

Чудзінскі бой — бой паміж партызанскім атрадам В. А. Васільева і нямецкімі акупантамі ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 11 кастрычніка 1942 года.

Перадумовы

Нямецкі гарнізон у вёсцы Чудзін, які налічваў каля 40 гітлераўцаў, узброеных 4 кулямётамі, аўтматамі і вінтоўкамі, уяўляў значную небяспеку для партызанскага атрада, бо ў выпадку блакады Арлікоўскага леса закрываў партызанам свабодны выхад цераз раку Морач у лясы Ганцавіцкага раёна.

Бой

Камандаванне атрада (камандзір В. А. Васільеў, камісар І. В. Зібараў) распрацавалі план разгрому гарнізона. У ноч на 11 кастрычніка атрад сканцэнтраваўся за 2 кіламетры на поўнач ад вёскі Чудзін, два аддзяленні партызан зрабілі засады на дарогах у вёскі Гаўрыльчыцы Лунінецкага і Колкі Клецкага раёнаў, каб не даць праціўніку магчымасці выйсці з гарнізона. Два ўзводы акружылі вёску. На досвітку 11 кастрычніка ўдарнае аддзяленне партызан зняло вартавога, і партызаны ўварваліся ў гарнізон. У выніку 1,5 гадзіннага бою ўзвод аховы, які засеў у будынку гарнізона быў часткова знішчаны, частка нямецкіх салдат прарвалася на ўскраіну вёскі, адкуль уцякла і схавалася ў балотах.

У ходзе вулічнага бою, які цягнуўся 2 гадзіны, партызаны знішчылі 6 і ўзялі ў палон 2 гітлераўцаў, захапілі 6 радыёпрыёмнікаў, 4 веласіпеды, 8 вінтовак, запас патронаў.

Нямецкі гарнізон у вёсцы Чудзін не быў адноўлены, што павялічыла партызанскую зону.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Чэрвень 1942 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Падзеі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·1942 год у Беларусі
Катэгорыя·Канфлікты 1942 года
Катэгорыя·Гісторыя Ганцавіцкага раёна