«Чо́рны пе́ні» (англ.: Penny Black) — першая ў гісторыі паштовая марка. Малюнак выкананы ў чорным колеры, вартасць 1 пені (адсюль назва). Першыя паштовыя маркі, а таксама штэмпельные канверты ўбачылі свет у Вялікабрытаніі ў 1840 годзе. Іх з’яўленне было абумоўлена ўвядзеннем аднастайнага таннага тарыфу на лісты і звязана з імем Роўленда Хіла (Rowland Hill; 1795 – 1879).