wd wp Пошук:

Чорны насарог

Чорны насарог (Diceros bicorni) — адзін з двух, разам з белым, відаў афрыканскіх насарогаў. З 10 лістапада 2013 года адзін з падвідаў чорнага насарога Заходняй Афрыкі (D. bicornis longipes) афіцыйна абвешчаны вымерлым.

Знешні выгляд

Чорны насарог — буйная і магутная жывёліна. Дасягае вагі 2—2,2 тон, даўжыні да 3,15 м пры вышыні 150—160 см. На галаве яго звычайна два рогі, але ў некаторых мясцовасцях (напрыклад, ў Замбіі) — тры і нават пяць. Знешнім адрозненнем чорнага насарога ад белага з’яўляецца верхняя губа: у чорнага насарога яна завостраная і звісае хабатком над ніжняй. З дапамогай гэтай губы звер захоплівае лістоту з галінак кустоўя. Акрамя таго, у чорнага насарога, у параўнанні з белым, больш кароткая галава, а рог накіраваны больш наперад (у белага — амаль вертыкальна ўверх). Чорны насарог больш выцягнуты ў даўжыню, ён у цэлым больш лёгкага складу, чым белы.

Зноскі

  1. Integrated Taxonomic Information System — 2004. Праверана 19 верасня 2013.
  2. Mammal Species of the World — 2005. Праверана 19 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Насарогі
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сысуны Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных