wd wp Пошук:

Белы насарог

Белы насарог (Ceratotherium simum) — найбуйнейшы прадстаўнік сямейства насарогаў.

Знешні выгляд

Белы насарог — другая па велічыні сухапутная жывёла на планеце, пасля слана. Гэта велізарнае млекакормячае — маса старых самцоў дасягае часам 4-4,5 тон, часам нават да 5 (звычайна, зрэшты, 2-2,5 тоны), а даўжыня цела — 4,2 метра. Вышыня ў карку — 1,6-2 м. Уласна, белага ў ім нічога няма, і назва гэта, відаць, паходзіць ад скажоннага бурскага слова wijde (шырокі, шырокапысы), якое англічане па гучанні перарабілі ў белы.

Распаўсюджанне

Зараз агульная колькасць белага насарога — прыкладна 10—11 тыс. галоў, што, відаць, больш, чым 20—25 гадоў таму. Арэал яго разарваны на два аддаленых адзін ад аднаго раёна.

Першы раён — Паўднёвая Афрыка. Белыя насарогі жывуць у ПАР, Намібіі, Зімбабве.

Другі раён знаходзіцца далей на поўнач. Гэта паўночныя і паўночна-ўсходнія раёны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і паўднёвы Судан.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Насарогі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта