wd wp Пошук:

Чжан Ітан

Чжан Ітан ( кіт. спр. 张益唐 , піньінь: Zhāng Yìtáng; нар. 1955) — амерыканскі матэматык кітайскага паходжання, які працуе ў галіне тэорыі лікаў.

У 2013 годзе Чжан адправіў у часопіс «Annals of Mathematics» артыкул, у якім даказвалася, што існуе бесканечна многа пар паслядоўных простых лікаў з рознасцю[en] не больш за 70 мільёнаў[2]. Гэты доказ можа разглядацца як рашэнне аслабленага варыянта задачы аб простых ліках-блізнятах[en]. Артыкул Чжана прайшоў рэцэнзаванне і быў прыняты ў друк[3][4].

Адукацыя

У 1978 годзе Чжан паступіў у Пекінскі ўніверсітэт і закончыў яго ў 1982-м, атрымаўшы ступень бакалаўра па матэматыцы. Пасля заканчэння магістратуры ў 1985 годзе Чжан паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Пердзью. У снежні 1991 года ён абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі[5].

Кар’ера

Дысертацыя Чжана была прысвечана праблеме якабіяна[en]. Пасля заканчэння аспірантуры ў Чжана былі праблемы з пошукам працы ў навуковай сферы. Яму даводзілася працаваць бухгалтарам, у матэлях, у рэстаранах і г. д. У рэшце рэшт яму ўдалося атрымаць пасаду лектара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра[6]. У 2013 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй Астроўскага[7], у 2014-м — преміяй Коўла па тэорыі лікаў[8][9], прэміяй Рольфа Шока па матэматыцы[10] і стаў лаўрэатам стыпендыі Мак-Артура[11]. Па стане на студзень 2014 года ён займае пасаду поўнага прафесара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра[12].

Зноскі

  1. Чжан Ітан (англ.)  у праекце «Матэматычная генеалогія».
  2. McKee, Maggie. First proof that infinitely many prime numbers come in pairs(англ.)  (14 мая 2013). Праверана 21 мая 2013.
  3. Zhang, Yitang. “Bounded gaps between primes”. Annals of Mathematics (Princeton University and the Institute for Advanced Study). http://annals.math.princeton.edu/2014/179-3/p07. Retrieved on 2015-10-12.
  4. Андрей Коняев. Братишка, ты цел? (нявызн.). Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 31 ліпеня 2017.
  5. Moh, Tzuong-Tsieng.. Zhang, Yitang’s life at Purdue (Jan. 1985-Dec, 1991)(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 24 мая 2013.
  6. Klarreich, Erica. Unknown Mathematician Proves Elusive Property of Prime Numbers (нявызн.) . Праверана May 20, 2013.
  7. The 2013 Ostrowski Prize(англ.) . Праверана 22 красавіка 2014.
  8. Yitang Zhang Receives 2014 AMS Cole Prize in Number Theory(англ.)  (3 снежня 2013). Праверана 22 красавіка 2014.
  9. January 2014 AMS-MAA Prize booklet(англ.) . Праверана 22 красавіка 2014.
  10. The 2014 Rolf Schock Prize(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2014. Праверана 22 красавіка 2014.
  11. Yitang Zhang — MacArthur Foundation
  12. January 2014 Prizes and Awards Booklet, p. 5
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі Кітая
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чжэцзяне
Катэгорыя·Выпускнікі Пекінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу