Чжаа Юн (кіт. трад. 趙雍, спр. 赵雍 , піньінь: Zhao Yong趙雍, практ. 赵雍, піньінь: Zhao Yong, ганаровае імя Чжунму) (1289, Хучжоу, цяпер Чжэцзян — каля 1360) — кітайскі прыдворны мастак эпохі дынастыі Юань, знакаміты сваімі выявамі коней. Паслядоўнік стылю Дун Юаня і Лі Чэна. Таксама каліграф і паэт.
Другі сын мужа і жонкі мастакоў Чжаа Мэнфу і Гуань Даашэн. Закліканы да двара ў памяць аб сваім бацьку ў гады Чжыюань (1335—1340), асабіста сустрэты імператарам Шуньдзі (апошнім юаньскім імператарам Тагон-Тэмурам, 1320—1370), які дараваў яму высокую пасаду. Кожная яго праца карысталася ухвалой імператара[2].