wd wp Пошук:

Чашніцкі раённы гістарычны музей

Чашніцкі раённы гістарычны музей — музей у Чашніках. Пастанова бюро ЦК КПБ аб адкрыцці гістарычнага музея ў Чашніках прынята 15 жніўня 1987 г. Пад музей было выдзелена адно са старажытных памяшканняў — дом купца Гурэвіча, пабудаваны ў пачатку XX ст.

Адкрыццё экспазіцыі музея адбылося ў сакавіку 1991 года.

Экспазіцыя

Памяшканне музея падзяляецца на 6 залаў (ад старажытных часоў да нашых дзён).

У музеі распрацавана каля 50 тэм урокаў-экскурсій і тэматычных экскурсій. Сярод іх «З сівой мінуўшчыны Чашніччыны», «Старажытныя крывіцкія княствы Лукомскае і Чарэйскае», «Мястэчка Чашнікі і яго гістарычнае мінулае», «Археалагічныя помнікі на тэрыторыі Чашніччыны», «Нашы славутыя землякі» і інш. Распрацаваны і праводзяцца пешаходныя экскурсіі па г. Чашнікі: «Бярэзінская водная сістэма», «Радзіма старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Журбы», «Спаса-Праабражэнская царква — помнік архітэктуры позняга класіцызму», «Абразы царквы» і інш. Цесная сувязь існуе паміж музеем і школамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славутасці Чашнікаў
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Чашнікаў