wd wp Пошук:

Чачэрскі клуб

Будынак клуба — будынак у Чачэрску Гомельскай вобласці, размешчаны па Савецкай вуліцы, 15. Цяпер у будынку размяшчаецца Гарадскі дом культуры.

Будынак клуба перад вайной

Пабудаваны ў 1937—1938 гадах у паводле тыпавога праекта з невялікімі зменамі.

Архітэктура

Характэрны прыклад тагачаснага клубнага збудавання з няпоўным складам памяшканняў. Кампактны будынак складаецца з 2 аб’ёмаў: 1-павярховага (у плане выцягнуты прамавугольнік) і прылеглага да яго з тарца 2-павярховага, які ўтварае галоўны фасад з 2-калонным порцікам, завершаным атыкам. Вуглавое вырашэнне кампазіцыі акцэнтавана вежавай надбудовай. У 2-павярховай частцы размешчаны вестыбюль з гардэробам, бібліятэка, клубныя пакоі і кінапраекцыйная, у 1-павярховай — глядзельная зала на 500 месцаў, сцэнічныя памяшканні і фае.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Клубныя ўстановы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі постканструктывізм
Катэгорыя·Славутасці Чачэрска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·1938 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь