wd wp Пошук:

Чацвёрты флот ВМС ЗША

Чацвёрты флот ЗША (англ.: United States Fourth Fleet) — аператыўны флот амерыканскіх ваенна-марскіх сіл ЗША у Паўднёвай Атлантыцы. Існаваў у 1943—50 гады, адноўлены летам 2008 года, нягледзячы на пратэсты кіраўнікоў Бразіліі, Аргенціны і Венесуэлы[1].

Флот грунтуецца на базе ВМФ ЗША Мэйпорт, Джэксанвіл, штат Фларыда, да яго зоне адказнасці адносяцца Карыбскі басейн, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка. Камандуючы (з 21 мая 2019) — контр-адмірал Дональд Д. Габрыэльсан (англ.: Donald D. Gabrielson).

Згодна з Міністэрстваи абароны ЗША аднаўленне флоту мае на мэце перашкоды наркагандлю, правядзенне гуманітарных аперацый, ажыццяўленне актаў добрай волі і правядзенне сумесных вучэнняў з партнёрамі па рэгіянальнай бяспецы[2].

Поўнае ўкамплектаванне флоту чакаецца не раней 2009 года. На сярэдзіну 2008 года ў яго складзе дзейнічаюць два ўніверсальных дэсантных карабля USS Kearsarge і USS Boxer (англ.: USS Boxer (LHD-4))[3].

Зноскі

  1. Уго Чавес назвал угрозой присутствие Четвертого флота США в южноамериканских водах
  2. Defense.gov News Release: Navy Re-Establishes U.S. Fourth Fleet
  3. Kearsarge Arrives in 4th Fleet
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ваенна-марскія сілы ЗША