wd wp Пошук:

Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму

Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму (славацк.: Štrnásť bodov slovenského národného socializmu) — палітычная праграма радыкальнага крыла Глінкавай славацкай народнай партыі, агалошаная Войцехам Тукам на паседжанні Глінкавай гвардыі ў Трэнчынскіх-Цепліцах.

Складанне

Адразу пасля перамоваў у Зальцбургу радыкалы пачалі кампанію па ўкараненні ідэалогіі і метадаў нацыянал-сацыялізму ў грамадскім жыцці Славаччыны. Войцех Тука сцвярджаў, што ў выніку перамоваў у Зальцбургу для Славаччыны пачалася новая, блажэнная эра. Новая сістэма павінная была характарызавацца працай, дысцыплінай, бясстрашнасцю й бескарыслівасцю. 21 студзеня 1941 году Войцех Тука агалосіў 14 пунктаў праграмы славацкага нацыянал-сацыялізму. Праграма была складзеная Войцехам Тукам[1] і бератарам са службы прапаганды Эндрасам[2] паводле нямецкай мадэлі.

Змест

У праграме высоўваюцца патрабаванні рэформы Славацкага сойму, паводле якой некаторыя функцыі парламента павінныя перайсці ўраду. Таксама патрабуецца адміністрацыйная рэформа, якая мусіць спрасціць кіраванне. Праграма выступае за падтрымку сельскай гаспадаркі, фактычна спыненне ўрбанізацыі, каб «не цягнуліся тысячы і тысячы ў гарады» (славацк.: Chceme, aby roľník zostal roľníkom a aby netiahli každý rok tisíce a tisíce do miest.). У праграме таксама гаворыцца пра падтрымку прадпрымальніцтва, аднак адмаўляецца прынцып канкурэнцыі. Праца ж аб’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, гэтаксама гаворыцца пра грамадзянскі абавязак працаваць на карысць нацыі. Агалошваецца ўсеагульная даступнасць да дасягненняў у культуры і гэтак далей незалежна ад матэрыяльнага становішча. Царква мусіць мець дзяржаўную падтрымку. Апошнім пунктам з’яўляецца развязанне жыдоўскага пытання.

Зноскі

Зноскі

  1. Adam Šumichrast. Transformácia či zánik? Vývoj odborov v Slovenskom štáte (1939–1945) v kontexte vybraných európskych diktatúr (славацк.) . — 2018. — С. 98.
  2. Zuzana DZIMKOVÁ Slovenský štát a jeho ideológia (славацкая мова). — С. 125.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Першая Славацкая Рэспубліка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Глінкава славацкая народная партыя
Катэгорыя·Нацызм
Катэгорыя·Студзень 1941 года
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·1941 год у Славакіі