wd wp Пошук:

Чарняста

Чарня́ставозера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера). Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Плошча люстра возера Чарняста складае 1,9[1] км², даўжыня 2,1[1], найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня возера каля 9 метраў[1], сярэдняя — 4,9 м. Аб’ём вады 9,4 млн. км³. Плошча вадазбору 275[1] км².

Катлавіна Чарняста тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны ва ўсходняй частцы стромкія і высокія (да 20 метраў), на захадзе нізкія і спадзістыя. Берагавая лінія (8,4 км[1]) ўтварае 2 залівы. Берагі нізкія і пясчаныя. Пойма забалочаная. Літараль вузкая, пераходзіць у выразную сублітараль і плоскае дно. Да глыбіні 2—2,5 м дно пясчанае, глыбей глеістае (ва ўсходнім заліве выслана крэменязёмістым сапрапелем). Возера зарастае ў прыбярэжнай частцы паласой 2—20 метраў да глыбіні 1,2 м. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,008 км².

Возера Чарняста эўтрофнае, праточнае. Працякаючая праз Чарняста рака Ловаць злучае яго з азёрамі Сосна і Сясіта. Упадаюць 2 ручаі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[1].

На паўночна-заходнім беразе возера вёска Лялеўшчына.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)