wd wp Пошук:

Чарнянскі сельсавет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чарнянскі сельсавет (значэнні).

Чарня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Чарняны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзена вёска Заор’е[2]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Маларыцкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1396 чалавек[3], з іх 89,7 % — беларусы, 7,3 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Чарнянскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна