Чарнухынскі раён[1] (укр.: Чорнухинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чарнухы[1] (укр.: Чорнухи).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 11644 чалавекі, плошча — 682 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 40 сёлаў.